Творы на памяць 9 клас

              Францыск Скарына 

З прадмовы да «Кнігі Юдзіф»

Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі,
што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае -
гэтак і людзі
да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваны ў Бозе,
вялікую ласку маюць.

Таму і Юдзіф,
любячы край, дзе калісьці
на свет нарадзілася,
не шкадавала
самое сябе, каб адвесці
ад краю айчыннага небяспеку.
Але Гасподзь,
зважаючы на памысны
намер Юдзіфы,
памог ёй перамагчы
непераможнага між людзей.

       Францішак Багушевіч

Хмаркі

Хмаркі цёмныя, мае братанькі!
Вецер гоне вас без дарожанькі,
I нігдзе ж для вас няма хатанькі...
Адпачынеце аж у Божанькі!

Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі,
Гдзе «тутэйшымі» называліся!
Леціцё усё, так як ярачкі...
Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся!

Зямлі родненькай, знаць, няма у вас,
Ні вуголчыка, ні прытулачку.
А тут вецер дзьме горшы раз у раз,
Леціце жа вы без ратуначку!..

Летучы, сьлязой зямлю росіце,
Аж шумяць лісткі, зелянее лес;
Уміраючы, жыцьцё носіце,
Усяму жыцьцё, сабе толькі крэс!

        Янка Купала


Явар і каліна

Песняй вясны лебядзінаю,
          Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
          Ў сумнай даліне над ярам.

Лісцікі зеленяй хваляцца
          Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
          Песцяцца сонцам паўднёвым.

Захадам модлы пакорныя
          З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
          Месяца, зор выглядаюць.

Слухаюць смехаў русалчыных,
          Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап'янчаных,
          Плюскату шклістай крыніцы.

Чуецца музыка дзіўная
          Ў повесцях сонных імшараў...
Цешыцца явар з калінаю,
          Скінуўшы зімнія чары.

        Якуб Колас


Родныя вобразы

Вобразы мілыя роднага краю,
    Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
    Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
    Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
    Поўныя сумнай красы?

Толькі я лягу і вочы закрыю,
    Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
    Зьзяючы мілай красой.

Чуецца гоман мне сьпелае нівы,
    Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гул шчасьлівы,
    Песьня магутных дубоў...

Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
    Родныя вёскі і люд,
Песьні цягучыя, песьні пакутныя!..
    Бачу і чую вас тут.

        Максім Багдановіч

Санет 

   Ахвярую А. Пагодзіну



Беззаганны санэт
варты адзін цэлае паэмы.
Буало (фр.)

Паміж пяскоў Эгіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючаго Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі.

Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё ж такі жыцьцёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясеньняй збожжа на ральлі.

Вось сымбаль твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,

А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.



1 комментарий:

  1. З таго дня, як я пазнаёмілася з доктарам Уэйлам, мне стала лягчэй. Я тут, каб ацаніць усё добрае, што ён для мяне зрабіў. У мінулым годзе, у 2025 годзе, мой муж хацеў, каб мы развяліся без сваркі. Мы з мужам жылі ў міры і згодзе. Я не ведаю, што з ім здарылася ці што ў нас пайшло не так. Паколькі я хачу міру ў сваім доме, я вырашыла знайсці рашэнне. Таму я расказала сваёй сяброўцы пра сітуацыю, калі мая сяброўка пазнаёміла мяне з доктарам Уэйлам. Мая сяброўка спытала мяне: «Спадзяюся, я памятаю, калі ў яе былі праблемы са сваім мужчынам». Яна сказала, што доктар Уэйл быў тым чалавекам, які дапамог ёй. Яна згадала яшчэ дзвюх сяброў і свайго стрыечнага брата, якія пазнаёмілі іх з доктарам Уэйлам. Яна сказала, што ўсе яны цяпер шчасліва жывуць у сваім шлюбе. Яна сказала, што праца доктара Уэйла на сто адсоткаў дакладная. Калі я звязалася з доктарам Уэйлам, я расказала яму ўсё, што адбываецца ў маім доме. Доктар Уэйл узяў справу ў свае рукі, і я сапраўды аплаціла ўсе матэрыялы для выканання працы. Доктар Уэйл зрабіў гэтую магію, і ўсё было ідэальна. Мой муж адмяніў развод і папрасіў прабачэння за ўсё дрэннае, што ён мне зрабіў. Вы можаце звярнуцца да доктара Уэйла па дапамогу. Яго кантакт: WhatsApp/Viber/Telegram: +2347054019402 АБО электронная пошта: drwalespellhome@gmail.com

    ОтветитьУдалить