8 верасня 2018
Анатоль Грачанікаў (1938 – 1991)
80-годдзе
Беларускі паэт і перакладчык. Друкавацца пачаў у 1957. Аўтар зборнікаў вершаў, зборніка паэзіі "Звёзды і курганы" , кнігі сатыры і гумару "Школа танцаў" і інш.
12 верасня 2018
Сяргей Грахоўскі(1913 – 2002)
105-годдзе
Беларускі паэт і перакладчык, публіцыст. Дэбютаваў вершамі ў 1926 . Аўтар дакументальных аповесцей "Такія сінія снягі" , "Зона маўчання", "З воўчым білетам".
13 верасня 2018
Андрэй Мрый(1893 – 1943)
125- годдзе
Беларускі пісьменнік , журналіст , перакладчык. Пачаў публікавацца ў 1924 у газетах "Савецкая Беларусь", "Голас беларуса" і інш.. Аўтар раманаў "Запіскі Самсона Самасуя" і "Жывы дом".
20 верасня 2018
Ніна Мацяш(1943 – 2008)
75- годдзе
Беларуская паэтэса і перакладчыца. Дэбютавала вершам у 1962 у Бярозаўскай раённай газеце " Маяк камунізму". Аўтар зборнікаў паэзіі, п'ес для Тэатра лялек. тэлесцэнарыяў.
11 кастрычніка 2018
Эдзі Агняцвет(1913– 2000)
105-годдзе
Савецкая і беларуская паэтэса, перакладчыца, драматург. Дэбютавала вершамі ў 1929.
Аўтар зборнікаў паэзіі, кніг для дзяцей , кнігі для чытання ў 4 класе. Аўтар лібрэта опер для дзяцей "Джанат" і "Марынка".
20 лістапада 2018
Яўгенія Янішчыц(1948– 1988)
70-годдзе
Беларуская і савецкая паэтэса. Дэбютавала вершамі у рэспубліканскім друку ў 1964.
Першы зборнік вершаў "Снежныя грамніцы" выйшаў у свет у 1970. Аўтар кніг лірыкі "Дзень вечаровы", " Ясельда" , " На беразе пляча" , " Пара любові і жалю" , "Каліна зімы". Паэзія Янішчыц - адна з самых яскравых старонкак беларускай літаратуры другой паловы XX ст.
Комментариев нет:
Отправить комментарий