Святло Радзімы
Наш родны беларускі край! Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.
I тады, калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы. Калі зялёны колер зямлі, аблашчанай ветрам, радуе вока бязмежнай прагай жыцця.
I тады, калі ў кожнай красцы на лугах клапатліва працуюць пчолы. Калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы каласы. Калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця.
I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах. Калі на палях па носеньску пахне свежай саломай і новым зернем. Калі шамаціць пад нагамі апалае лісце і жоўты колер пануе ўсюды.
I тады, калі зямля робіцца белайбелай. Калі мяцеліцы спя іпаюцца хутчэй укрыць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.
У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімой ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край. (133 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Ганарымся Бацькаўшчынай
Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў маленстве i, як першы вясновы парастак, набірае сілу, крэпне на працягу ўсяго жыцця. Гонар за родную зямлю не можа пачацца па волі кагосьці іншага або стварацца спецыяльнымі законамі. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і пошуму дуброў. Гэты гонар заключаецца ў любові да песень, музыкі, паданняў і абрадаў свайго народа. А любіць — гэта значыць ве даць, адчуваць у штодзённым жыцці, спазнаваць самому і пера даваць свае веды і вопыт іншым. Каб не забыць, што ты часцінка свайго народа, яго зямлі, якая завецца Бацькаўшчынай. I не проста завецца. Яна ў кожнай кропельцы маёй крыві, у кож най клетачцы майго цела, у кожнай думцы. Я ганаруся сваёй Бацькаўшчынай, бо змалку прыпаў душою да яе невычэрпнага вытоку. (134 словы)
Паводле Д. Ровенскіх
Любоў да радзімы
Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з ёю. I чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё. Але чалавек здольны хаваць свае пачуц ці. А вось у птушак гэта навідавоку.
Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота, нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, восенню па кідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца.
Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жора вы. Гэта ўласціва ўсім птушкам. Вясной гракі з'яўляюцца ў нас з першымі праталінамі ў палях. Аднак пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць.
Родная зямля! Што можа быць даражэй за яе? (145 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі.
Свой край
У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымліванепаў торны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо толькі адным напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзя цінства мясціны.
Ёсць такі край і ў мяне.
Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывя заныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незага рэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.
Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і болып сярдзітая сваімі мара замі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.
Гэты край — узгоркавая, азёрная, ільняная Віцебшчына. (145 слоў)
Паводле Я. Сіпакова.
Сведка часу
Нізкі паклон табе, Заходняя Дзвіна, мая радзіма, калыска майго незабыўнага маленства, невычэрпная радасць маіх ста лых год! 3 далёкіх узгор'яў, дзе бяруць пачатак магутная Волга і імклівы Дняпро, нясеш ты, іх родная сястра, свае воды праз лясныя нетры і палявыя раўніны, праз гарады і вёскі на захад, да сівагрывай Балтыкі. Крыштальныя крыніцы і быстрацечныя рэчкі і ручаі поўняць тваю неўгамонную сілу. То светлаплынная ў ясны летні дзень, задумлівая ў пагодлівы сіні вечар, то бур лівая і грозная ў вясновую паводку і ў асеннюю непагадзь, то схаваная пад бель зімовай коўдры, няспынна імкнеш ты ў таям нічую далячынь.
I плюскочуць хвалі, і звіняць крыніцы. I абліччы прыбярэж ных гарадоў і вёсак адбіваюцца ў тваёй плыні. I шумяць лясы на крутых берагах, а па адхонных схілах гуллівымі чародкамі збягаюць стройныя бярозкі. (127 слоў)
Паводле Т. Хадкевіча.
Родны кут
Калі я ўпершыню надоўга пакідаў свой родны кут, ехаў у го рад вучыцца, бацька вывеў мяне з хаты, сказаў:
— А цяпер, сынок, спыніся, паглядзі на хату, у якой ты жыў, на агарод, сад наш. Добранька паглядзі! I на лес вокам кінь, на поле, неба. I ўсё, што ўбачыш, убяры ў сябе, запомні. Бо сюды, у сваю вёску, неаднойчы будзеш вяртацца, калі не наяве, дык у думках. I гэты зварот заўсёды будзе надаваць радасці, сілы, адвагі.
Мінае за годам год. А тыя словы, што сказаў бацька, право дзячы мяне ў дарогу, не забываюцца. Часта ўспамінаю я іх, як успамінаю і вёску тую, дзе вырас, і ўсё, што некалі ў маленстве бачыў, чуў, зведаў. I думаю: жыццё бацькіпрацаўніка наву чыла мудрасці.
Дзякуй табе, тата, што сваю мудрасць, л^обоў і павагу да род нага кута, да ўсягоўсяго нашага, беларускага, што ты перадаў, прывіў і мне. (140 слоў)
Паводле Б. Сачанкі.
Багацце нашай зямлі
Мы, беларусы, як і кожны народ, любім родную зямлю, сваю краіну, ганарымся ёю і лічым, што маем на гэта падставы.
Разнастайная і прыгожая ў нас прырода. Блакітнымі стужка мі ўюцца вялікія і малыя рэкі, сінеюць акаймаваныя лясістымі ўзгоркамі азёры, перашэптваюцца з ветрам стромкія бары, бя розавыя гаі і цяністыя дубровы, шырока рассцілаюцца палеткі. Нават балоцістыя абшары Палесся маюць нямала прыемнага для вока.
Шматвяковая, багатая падзеямі гісторыя ў нашага народа. Доўгі і складаны шлях праз многія гады барацьбы і пакут прай шоў наш народ, пакуль дабіўся волі і незалежнасці, атрымаў уласную дзяржаўнасць.
Беларусь сёння славіцца здабыткамі, якіх ніколі раней не мела і якія сталі магчымымі ў выніку стваральнай працы наша га народа. Славіцца багаццем вырабаў шматлікіх заводаў і фа брык, разнастайнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, высокім узроўнем культуры.
Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і шашэйныя дарогі, злучаючы прыгожыя старажытныя і маладыя гарады, новабу доўлі, над якімі ўзвышаюцца стрэлы вежавых кранаў. (145 слоў)
Паводле Т. Хадкевіча.
Лясная краіна
Беларусь вызначаецца раўнінным характарам сваёй тэры торыі, адносіцца да зоны ўмеранакантынентальнага клімату з мяккай зімой, цёплым летам і сырой восенню.
Галоўнае прыроднае багацце Беларусі складаюць шматлікія лясы, якія ў значнай меры ва ўсе часы прадвызначалі спецы фіку гаспадарання і ўмовы жыцця насельніцтва. У старажыт ныя часы, калі землі нашай Бацькаўшчыны пачалі засяляць славянскія плямёны, лясныя масівы займалі прыкладна дзе вяноста працэнтаў тэрыторыі Беларусі. У наступныя стагоддзі пад уплывам розных фактараў, найперш гаспадарчай вырубкі, неапраўданага знішчэння, як у дзевятнаццатым і дваццатым стагоддзях, лясістасць Беларусі няўхільна змяншалася. Цяпер яна складае каля трыццаці працэнтаў. Гэта трэць тэрыторыі Беларусі. Калі ж улічыць не толькі лясную, але яшчэ лугавую і балотную расліннасць, то атрымаецца, што ў наш час расліннае покрыва Беларусі займае дзве трэція яе агульнай тэрыторыі.
Такім чынам, Беларусь небеспадстаўна можна назваць са праўднай «лясной краінай», насельніцтва якой з пакалення ў пакаленне нараджалася, працавала і памірала пад зялёным покрывам неабсяжных лясоў. (144 словы)
Паводле Э. Дубянецкага.
Успаміны
Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плыву чыя, як воблакі на пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, нібы цёплая вада нешырокай рэчкі, што цякла за вёскаю.
I тыя ўспаміны, і тыя пахі да смерці незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Той далёкі голас, які нікому не паўтарыць. Гэтак жа нікому не сказаць табе і тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, якой могуць адарыць сябе маці і дзіця.
Такая любоў жыве ў дарослага ўжо чалавека да роднай зям лі. Любоў да лёгкага павеву ветру над полем, да сіняй валошкі на мяжы, да густой, як аўчына, руні, даверліва схіленага на сустрач селяніну коласа жнівеньскага палетка.
I нішто не можа абудзіць у чалавеку самых высокіх і самых вечных пачуццяў, як бацькаўшчына! I нельга быць чалавеку шчаслівым, калі ідзе ён па жыцці без бацькаўшчыны ў сэрцы. (140 слоў)
ПаводлеА. Жука.
На злучыне рэк
Пра заснаванне Ліды ходзяць розныя байкі. Расказваюць, што нейкая Лідаатаманша прывяла сваё племя на злучыну дзвюх рэчак. Адну назвала сваім пяшчотным імем Лідзейка, а другой дала назву Каменка. Можа, у знак таго, што ўзброены людзі былі каменнымі сякерамі. I давай тое племя церабіць лес ды будаваць жыллё.
Вось так з'явілася на Гродзеншчыне новае паселішча. Яно перарасло ў горад, раённы цэнтр, якому хутка будзе семсот гадоў.
Нашу Ліду ведаюць далёка за межамі Беларусі. Тут ёсць фа брыка «Лакафарба», якую называюць планетай фарбаў. Тут працуе завод, які выпускае тэхніку для апрацоўкі глебы, уборкі бульбы, пасадачныя і пасяўныя машыны. Прадукцыю шкло завода «Нёман» можна сустрэць ва ўсіх беларускіх кватэрах, хатах. Далёка чуваць пра поспех вяскоўцаў раёна. Яны наву чыліся вырошчваць важкія ўраджаі. Вяскоўцы атрымліваюць высокія надоі малака, пастаўляюць у магазіны якаснае мяса, яйкі, гародніну, садавіну. А ў школах горада і раёна падрастае маладая змена. Ім працягваць славу бацькоў. (145 слоў)
Паводле У. Ліпскага.
Марс
Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіла метра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да Першай сус ветнай вайны вёска была ўдвая болыпая. Дзве вуліцы ішлі адна паралельна другой, і трэцяя перасякала іх. Жылі ў неймавернай цеснаце, у іншы двор ледзь можна было заехаць з возам. Зямлі не хапала. Батрачылі, ад'язджалі на заробкі ў Мінск.
I толькі пасля выгнання белапалякаў становішча змянілася: пагарэльцы атрымалі лес на будову. Вось тады вакол Кукшэвіч, якія таксама пачалі адбудоўвацца, і былі закладзены восем но вых невялічкіх пасёлкаў. А імёны ім даваў малады калгаснік з Койданава, былы чырвонагвардзеец. Ён, дарэчы, і наразаў сялянам панскую зямлю, даваў назвы паселішчам.
Пасёлкі называў так: Рабінаўка, Арэхаўка, Малінаўка, Гаро хава. А потым, відаць, і сам бравы каморнік1 заўважыў сумнае падабенства назваў і замацаваў за двума пасёлкамі назвы Марс і Юпітэр, пра якія ў наваколлі ніхто нават і не чуў. (138 слоў)
Паводле М. Зелянковай.
Радзіма душы
Гэта вялікае шчасце, калі ёсць горад, які чакае цябе, каб за туліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Горад, чыё імя ты паўтараеш у думках, як імя блізкага чалавека.
Любоў да горада — вялікая таямніца, у якой нялёгка прызнац ца. I ўсё ж адважваюся зрабіць гэта. Бо радзільня, дзе я з'явіў ся на свет, знаходзілася за сотню крокаў ад Сафійскага сабора. Бо нашай дзіцячай гульнёй былі пошукі падземных хадоў, якія ў старажытнасці выводзілі з сабораў на другі бок Дзвіны. Бо шчодрая рака пасля кожнай паводкі дарыла нам то старадаў нюю манету, то ржавыя жалязякі, якія здаваліся наканечніка мі дзідаў. Бо Дзвіна навучыла мяне плаваць, берагла, калі я, схаваўшы адзенне пад чоўнам, упершыню пераплываў яе. Бо тут, у Полацку, я напісаў свае першыя вершы і апавяданні. Бо і цяпер у Мінску мне часта здаецца: вось падыду да акна, а за ім відаць поўная, як вока, Дзвіна. Полацк — радзіма маёй душы. (144 словы)
Паводле У. Арлова.
Вёска над ракой
Унізе каля ракі шнурком пагойдваліся на вадзе лодкі. Яны былі прымкнутыя замкамі на ланцужках да ўкапаных у зямлю рэек. Лодак было шмат. Амаль у кожнага гаспадара быў водны транспарт.
Рака праз вёску выгнулася лукавінай. Тут жа ад яе адыхо дзіла шырокая затока, у якой было бела ад гусей і качак. У жніў ні затока цвіла, паверхня яе была скрозь зацягнута дробнымі лускавінамі раскі. Лодкі, што заплывалі ў затоку, чарцілі на ёй чорныя дарожкі. Вясковыя малыя бегалі па яе пясчаным беразе з вудамі, лавілі якую драбязу. Далей, за паўкіламетра ад затокі, быў востраў, зарослы кучаравымі лазнякамі. Гэты востраў дзя ліў раку на два амаль аднолькавыя рукавы. На другім беразе далёка разлягаліся паплавы, якія ў касавіцу густа застаўлялі стагамі.
Хораша стаяла вёска над ракой. Прыгожа патанала яна ў сне гавой кіпені майскіх садоў, раскашавала пад вераснёўскім сон цам. (134 словы)
Паводле А. Кажадуба.
Вясковыя коміны
Вёска размясцілася на крутым рачным беразе. Хаты ляпі ліся на самым яго версе. Калі глянуць на вёску знізу, з ракі, то выразна вымалёўваліся ў нябеснай яснасці побач з абрысамі дрэў стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўненька, адна за адной. Былі яны высокія, у асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі розныя. Невядома чаму, але людзі ў вёсцы ко мін на сваёй страсе хацелі бачыць не такім, як у суседа. I добра, што мясцовыя печнікі былі людзі з выдумкай.
Адзін комін вылазіў на страху, шырокі, прысадзісты. Ён быў важны, як і яго гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. Ён выгляд меў такі, быццам упершыню трапіў на гэты свет і застыў у нямым здзіўленні. У трэцяга над тру бой быў прышлёпнуты шырокі брыль. Хутка коміны зрабіліся візітнай карткай вёскі. Яны ганарыста красаваліся над берагам, узнімаліся над садамі. (137 слоў)
Паводле А. Кажадуба.
Родная мова
Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Пры гожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчы ных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. I пачуццё роднай зямлі, якое неяк губля ецца, калі ты жывеш на ёй, асабліва абвастраецца, калі апы нешся дзесьці далёка. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.
Сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія не выказалі б сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэс ліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай па мяці.
Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, лю стэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. (134 словы)
Паводле В. Старычонка.
Гімн мове
Родная мова, такая знаёмая кожнаму з маленства, застаецца самай загадкавай і дзівоснай з'явай. Без мовы не было б чала века, яго дапытлівай думкі, якой было мала зямной прасторы. Яна сягала ў бязмежжа космасу, прагна ўзіралася ў зоркі, спра буючы прачытаць таямніцу ўзнікнення Сусвету.
Пакуль чалавек ствараў мову, яна будавала ягоную душу, вучыла адчуваць і думаць вобразамі.
3 добразычлівымі іншапляменнікамі добра было абменьвац ца таварамі, адначасова і непрыкметна ўзбагачацца новымі сло вамі, перанятымі ад чужынцаў. Плямёны прыстасоўваліся да ўмоў, імкнуліся выжыць і выхаваць нашчадкаў, агарадзіць іх ад чужога ўплыву. Бо дзіця, выхаванае на чужой мове, будзе любіць чужую болын, чым родную.
Самыя мудрыя і памятлівыя людзі племені захоўвалі веды, перадаючы іх з вуснаў у вусны, з пакалення ў пака'ленне. Са звычайных, будзённых слоў, сагрэтых душэўным цяплом, вы свечаных фантазіяй, ствараўся неад'емны скарб народа. Мы ба гатыя нашчадкі, бо маем болып за сорак тамоў сабраных і вы дадзеных твораў беларускага фальклору. (144 словы)
Паводле 3. Дудзюк.
Храмы і Слова
Як вядома, спачатку было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей.
Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы — у рознага кшталту аповеды. I паплыло, забурліла слоўнае мора, усё болып адыходзячы ад сваёй першаасновы.
I тады, думаецца, мудрыя людзі знайшлі варты спосаб за хавання Слова. Яны сталі будаваць цэрквы, дзе можна пачуць справядлівае і гаючае Слова ад Бога. I дзе можна прашаптаць да Бога сваё словамаленне, словапакаянне, словападзяку. Каб не хадзіць поначы, не блукаць у цемры духоўнай, не блудзіць па чужых сцежках, беларусы прагна шукалі сваю дарогу да храма. У часы спрыяння і нягоды, радасці і смутку, богапакланення і бязбожжа яны захоўвалі павагу да Слова, будавалі храмы. У іх, акрамя ўсяго, увасаблялася культура чалавека, яго ду хоўны стан, светапогляд грамадства.
Таму і ззяюць дыяментамі на беларускай зямлі храмы, што ўвасобілі ў сваёй архітэктуры спрадвечныя памкненні белару саў да дасканаласці. (142 словы)
Паводле газеты «Звязда».
Ведаць мову
Цяпер гэта можа гучаць як анекдот, але ў свой час, вельмі даўно, на мінскім шклозаводзе «Пралетарый» была вывешана такая абвестка: «Тут прадаецца шлюбнае шкло». Зразумела, што такую абвестку пісаў не літаратар. Аднак жа ён быў упэў нены, што піша пабеларуску. Чалавеку таму здавалася, што ве даць мову — лёгкая справа. Можна ўзяць слоўнік, паглядзець, як перакладаецца з мовы на мову тое ці іншае слова. I работа зроблена. У слоўніку супраць рускага слова «брак» стаяла адно з азначэннем «шлюб». Вось такім чынам і з'явілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюб нае шкло.
Гэтую далёкую быліцу, якая стала анекдотам, я прыгадаў нездарма. На жаль, і ў наш час трапляюцца людзі, якія лічаць, што ведаць мову — нескладаная рэч. Але гэта не так. Ведаць мову — гэта ведаць законы яе будавання. Ведаць мову — гэта ў першую чаргу ведаць, як гаворыць народ. (137 слоў)
Паводле Я. Скрыгана.
Мова часу Скарыны
Адным са стваральнікаў беларускай рэдакцыі царкоўнасла вянскай мовы з'яўляецца першадрукар і асветнік Францыск Скарына.
У эпоху Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім выкары стоўвалася некалькі моў. Паколькі літоўцы складалі нязначную частку насельніцтва дзяржавы і не мелі сваёй пісьменнасці, то дзяржаўнай мовай стала беларуская мова. На ёй пісаліся канцы лярскія і судовыя дакументы, зводы законаў, ствараліся арыгі нальныя творы, летапісы, хронікі, гістарычныя запіскі.
Старажытная беларуская мова значна адрознівалася ад той, якой мы карыстаемся ў цяперашні час. Яна была болып усклад ненай. Але яна адрознівалася і ад мовы, на якой напісаны такія вядомыя творы эпохі Кіеўскай Русі, як «Слова пра паход Ігара» і «Руская праўда».
Беларуская мова ў час Скарыны перажывае стадыю свайго станаўлення. Яна яшчэ захоўвае шмат устарэлых старажыт нарускіх рыс, але адначасова ў яе пранікае ўсё болып рыс на роднай гутарковай мовы. (127 слоў)
Паводле У. Свяжынскага.
Ефрасіння Полацкая
3 мінулых стагоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх асобае месца займае імя Ефра сінні ГІолацкай. Аб унучцы славутага князя Усяслава Чара дзея, выдатнай асветніцы, расказваецца ў «Жыцці Ефрасінні Полацкай ».
Са старонак твора паўстае велічная постаць Ефрасінні Полац кай. Яна сама пісала арыгінальныя творы і, на думку некато рых даследчыкаў, удзельнічала ў стварэнні Полацкага летапісу. Паблізу Полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і майстэрні па пера пісванні кніг.
Асветніца нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, з'яўлялася адной з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дой лід Іван пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор, распісаны ўнікальнымі фрэскамі. 3 імем асветніцы звязана і стварэнне майстрамювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа — шэ дэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва.
Ефрасіння Полацкая пражыла жыццё, асветленае высакарод най ідэяй служэння народу. Яна стала адной з першых жанчын на ўсходніх землях, якая была прылічана да святых, нябеснаю заступніцаю ўсёй беларускай зямлі. (143 словы)
Паводле В. Старычонка.
Жыццё Ефрасінні Полацкай
У канцы дванаццатага — пачатку трынаццатага стагоддзя было напісана на царкоўнаславянскай мове «ЖыццёЁфрасінні Полацкай». Галоўная гераіня паказана асветніцай, якая з мала дых гадоў выявіла любоў да ведаў, бачыла сваё прызванне ў тым, каб служыць умацаванню хрысціянства ў Полацкай зямлі.
Ефрасіння Полацкая была ўнучкай князя Усяслава Чара дзея. Яшчэ зусім юнай пакінула свецкае жыццё і пайшла ў ма настыр. Яна сама перапісвала кнігі, клапацілася пра будаў ніцтва ў Полацку новых храмаў і манастыроў. Паступова, але ўпэўнена яна здзяйсняла свае планы і задумы. Падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні спрыяла развіццю асветы, культуры і мас тацтва ў Полацкай зямлі. 3 імем асветніцы звязана будаўніцтва дзвюх цэркваў у Полацку, заснаванне манастыра, стварэнне вы датнага помніка прыкладнога мастацтва Старажытнай Русі — славутага крыжа Лазара Богшы.
Пад канец жыцця асветніца падарожнічала ў Святую зямлю, памерла ў Іерусаліме.
У жыцці Ефрасінні адчуваецца ўнутраная напружанасць, высокая духоўная апантанасць падзвіжніка, які глыбока ве рыць у сваю высокую місію на зямлі. (144 словы)
Паводле В. Чамярыцкага.
Эпоха Францыска Скарыны
Час сам выбірае і заклікае тых, каму будзе наканавана стаць яго выразнікам і сведкам праз напластаванні вякоў. Час сам назначае сувязных вякоў і пакаленняў, захавальнікаў вечнас ці і законаў вечнасці. Толькі час, як суддзя людскіх спраў, сам вызначае вартасць абраных і закліканых ім.
Час, у якім Францыску Скарыну наканавана было нарадзіц ца, жыць і служыць Богу і людзям, названы эпохай Адраджэння, або Рэнесансам. Эпоха Адраджэння — гэта эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры новага часу. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, Магелан здзейсніў першае кругасвет нае падарожжа. Рэнесансавая эпоха нарадзіла такіх тытанаў, як Рабле, Сервантэс, Шэкспір, Рафаэль і іншых. Выразнікамі яе сталі прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы.
Эпоха адрадзіла забароненую ў сярэднія вякі антычную спад чыну, якая ў спалучэнні з хрысціянскім гуманізмам стварыла якасна новую культуру, што стала зыходнай базай для нацыя нальных культур многіх еўрапейскіх народаў. (137 слоў)
Паводле В. Верціхоўскай.
Постаці далёкай мінуўшчыны
3 пажаўцелых старонак летапісаў паўстаюць перад намі ве лічныя постаці сыноў і дачок беларускага народа, якія пакінулі значны след у гісторыі і культуры. Сваімі справамі ўслаўлялі яны наш родны край. Гэта былі дзяржаўныя і культурныя дзея чы Беларусі: Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая і шмат іншых выдатных асоб. Аб іхнім жыцці і справах на карысць Бацькаўшчыне мы даведваемся са старонак летапісаў.
У сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя ў Полацку княжыў Уся слаў Чарадзей. Менавіта пры ім беларуская дзяржава зазнала найвышэйшы росквіт і ўздым.
Гордай пераемніцай добрых спраў і ўчынкаў сваіх папярэдні каў была ўнучка Усяслава Чарадзея, славутая асветніца Ефра сіння Полацкая. Па яе заказе дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса ў Полацку, а ювелір Лазар Богша зрабіў славуты крыж — шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва.
Можна прыгадаць сотні і тысячы імёнаў тых, хто зберагаў і ўзбагачаў нашу спадчыну. Мы павінны помніць пра гэтыя сла вутыя імёны, бо яны наша сучаснасць і будучыня. (144 словы)
Паводле В. Старычонка.
Спадчына Скарыны
У гісторыі ўсходнеславянскіх культур Францыск Скарына — з'ява ўнікальная. Выхаванец еўрапейскіх універсітэтаў, бліс кучы знаўца ўсёй сумы тагачасных ведаў, ён застаўся верны свайму народу, верны славянству.
Пра гістарычных асоб мы мяркуем па тых справах, якія яны здзейснілі, па той спадчыне, якую пакінулі сваім нашчадкам. У гэтым сэнсе Францыск Скарына — найярчэйшы прыклад не толькі сярод славянскіх народаў, але і ўсёй Еўропы, усяго све ту. Францыск Скарына лічыў кнігу сродкам узвышэння чала вечай асобы, яе духоўнага ўзбагачэння. 3 дапамогай прадмоў, тлумачэнняў тэксту старадаўніх помнікаў ён імкнуўся зрабіць свае выданні менавіта такімі.
Скарына, відаць, добра разумеў, што задуманая ім справа не прынясе яму матэрыяльных выгод. Усё яго жыццё, уся яго дзейнасць пераконваюць у тым, што гэта было гуманістычнае, асветніцкае імкненне чалавека бескарысліва паслужыць свайму народу.
Усяго каля чатырохсот экзэмпляраў кніг Скарыны захавалі ся да сённяшняга дня. Гэтыя кнігі — жывая памяць беларускага народа, яго слава, яго гонар. (140 слоў)
Паводле Ю. Лабынцава.
Мікола Гусоўскі
Сярод плеяды слаўных і несмяротных імёнаў эпохі Адраджэння адно з пачэсных месцаў даследчыкі аддаюць Міколу Гусоўскаму — беларускаму паэтугуманісту і асветніку.
Абагульніўшы перадавыя на той час погляды, Гусоўскі стаў адным з выразнікаў сваёй эпохі. Даследчыкі яго творчасці засведчылі, што аўтар «Песні пра зубра» заклікаў да яднання і дружбы розныя народы еўрапейскага кантынента.
Паэма «Песня пра зубра» з'яўляецца выдатным малюнкам нашай гераічнай Бацькаўшчыны. Пейзажы і замалёўкі з на туры, аформленыя пры дапамозе неверагодна маляўнічых фар баў, перадаюць нацыянальны характар беларусаў, нашу вобраз насць, каларыт.
Ці не самым першым у нашай нацыянальнай культуры і лі таратуры Мікола Гусоўскі паставіў і развіў праблему захавання прыроднага наваколля, выкарыстання і памнажэння багаццяў зямліматухны. Ён бачыў прыроду агульнанародным набыткам, вытокам здароўя, радасці і выхавання патрыятычных пачуццяў і маральных паводзін.
У справе выхавання людзей і ўмацавання дзяржавы наш зям ляк найперш аддаваў перавагу мастацтву і навуцы.
Паэт сцвярджаў непарушнасць прынцыпаў раннехрысціян скай маралі, ідэалаў тагачаснай народнай этыкі. (145 слоў)
Паводле А. Мяснікова.
Нашчадак старадаўняга роду
Род князёў Сапегаў быў у Беларусі адным з самых старажыт ных. Але найболып праславіў яго Леў Сапега, які нарадзіўся ў вёсцы Астроўна, што недалёка ад горада Бешанковічы на Віцебшчыне.
Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, бацькі завезлі яго ў Нясвіж. Тады там была найлепшая ў Беларусі школа, адкры тая князямі Радзівіламі. Якраз тым часам вучоны і асветнік Сымон Будны выпусціў у Нясвіжскай друкарні беларускія кні гі. Па адной з іх Сапега вучыўся чытаць.
У Нясвіжскім замку, дзе жыў хлопчык, працавала шмат за прошаных Радзівіламі вучоных, вядомых па ўсёй Еўропе. Тут яны пісалі свае творы, выкладалі ў школе, клапаціліся пра ба гацце Радзівілаўскай бібліятэкі. Гэтыя людзі ведалі старажыт ныя і сучасныя мовы. Беручы з іх прыклад, Леў Сапега ўжо ў дзяцінстве, апрача беларускай мовы, ведаў лацінскую, грэча скую, нямецкую, польскую. Ледзь не кожны дзень здольны да навукі хлопчык праводзіў у бібліятэцы. Ён чытаў старадаўнія рукапісы, друкаваныя кнігі і хутка назапашваў веды. (145 слоў)
Паводле У. Арлова.
Нашчадак старадаўняга роду
Род князёў Сапегаў быў у Беларусі адным з самых старажыт ных. Але найболып праславіў яго Леў Сапега, які нарадзіўся ў вёсцы Астроўна, што недалёка ад горада Бешанковічы на Віцебшчыне.
Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, бацькі завезлі яго ў Нясвіж. Тады там была найлепшая ў Беларусі школа, адкры тая князямі Радзівіламі. Якраз тым часам вучоны і асветнік Сымон Будны выпусціў у Нясвіжскай друкарні беларускія кні гі. Па адной з іх Сапега вучыўся чытаць.
У Нясвіжскім замку, дзе жыў хлопчык, працавала шмат за прошаных Радзівіламі вучоных, вядомых па ўсёй Еўропе. Тут яны пісалі свае творы, выкладалі ў школе, клапаціліся пра ба гацце Радзівілаўскай бібліятэкі. Гэтыя людзі ведалі старажыт ныя і сучасныя мовы. Беручы з іх прыклад, Леў Сапега ўжо ў дзяцінстве, апрача беларускай мовы, ведаў лацінскую, грэча скую, нямецкую, польскую. Ледзь не кожны дзень здольны да навукі хлопчык праводзіў у бібліятэцы. Ён чытаў старадаўнія рукапісы, друкаваныя кнігі і хутка назапашваў веды. (145 слоў)
Паводле У. Арлова.
Максім Багдановіч
Як няпроста было Багдановічу стаць беларускім паэтам! Па чаць хаця б з таго, што сваёй мове ён павінен быў вучыцца, як чужой. Напачатку ён проста не ведаў яе! Не ведаў яе жывых гаворак. Упершыню на радзіму ён прыехаў у дваццаць год. Дваццаць год — гэта многа толькі для Багдановіча, бо ён ужо вядомы беларускі паэт.
Вялікае відаць на адлегласці, і Багдановіч сваім прыкладам бліскуча пацвердзіў гэта. Усё яго жыццё — гэта подзвіг. Напо рыстае, роўнае, але кароткатэрміновае гарэнне адной страсці. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. Вось чаму мы часта і гаворым пра яго менавіта так. Тое, што мы завём по дзвігам, для яго натуральная манера мысліць і жыць. I, вядома, тварыць. Паняцце подзвігу ўключае ў сябе нешта такое, што, аддаючы належнае чалавеку, тым часам як бы робіць звышна туральнай для яго самога ягоную дзейнасць. Подзвіг? Багдано віч не адчуваў усяго гэтага. (139 слоў)
Паводле М. Стральцова.
Гаючая крыніца
Максім Багдановіч стаіць у роднай літаратуры, на нашай беларускай зямлі моцна і трывала. Яго не ссунеш з дарогі. Яго не абмінеш абыякава. Каля яго не пройдзеш напышліва і па гардліва. Хочаш ці не, а мусіш азірацца на яго вопыт, на яго прасторавы паэтычны край.
Перачытваеш яго «Вянок» і бачыш, як там усё арганічна. Гэта не проста зборнік выпадковых вершаў, а сюжэтная кам пазіцыя думкі, музыкі, пачуцця.
Ён, гэты юнак, шчыра верыў, што беларуская паэзія, каб стаць вядомай у свеце, не павінна саромецца свайго нацыяналь нага выгляду. Ён марыў вывесці ў людзі нашу паэзію. Менавіта беларускую песню, якая б змагла ўзбагаціць паэзію свету сваімі формамі, думкамі, сваім адцетным успрыняццем жыцця.
Мы павінны павучыцца ў паэта любіць сваю Радзіму. Ён, сур'ёз на хворы чалавек, знаходзячыся далёка ад свайго роднага краю, шчыра верыў, што толькі родная зямля мае тую гаючую крыніцу з жывою вадою, якая вылечвае любую хваробу. (143 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Комментариев нет:
Отправить комментарий