среда, 14 ноября 2018 г.

Беларуская мова з'яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім, і была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX—XX стагоддзяў. Згодна з этнаграфічнымі даследваннямі на Меншчыне яшчэ ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай. [6]
Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:
  • Праславянскі (да 13 ст.): у гэты перыяд пачынаюць фармавацца сучасныя ўсходнеславянскія мовы. Дадаткова ў расійскім і савецкім мовазнаўстве выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля 7—8 ст.). Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пач. 20 ст.
  • Старабеларускі (13—18 ст.): абмяжоўваецца узнікненнем выразных адметнасцей фанетыкі (пачатак) і практычным знікненнем (канец) старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства.
  • Новабеларускі, або сучасны (з пачатку 19 ст.): сучасны этап беларускай літаратурнай мовы.

1 комментарий:

  1. Casino site not working - Lucky Club Live
    Casino site not working. Jul 21, 2021 · 3 posts · 2 authorsLuckyClub.com is luckyclub down and wont work on my pc and i have the 3 months i have

    ОтветитьУдалить