
Беларуская мова з'яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім, і была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX—XX стагоддзяў. Згодна з этнаграфічнымі даследваннямі на Меншчыне яшчэ ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай. [6]
Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:
- Праславянскі (да 13 ст.): у гэты перыяд пачынаюць фармавацца сучасныя ўсходнеславянскія мовы. Дадаткова ў расійскім і савецкім мовазнаўстве выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля 7—8 ст.). Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пач. 20 ст.
- Старабеларускі (13—18 ст.): абмяжоўваецца узнікненнем выразных адметнасцей фанетыкі (пачатак) і практычным знікненнем (канец) старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства.
- Новабеларускі, або сучасны (з пачатку 19 ст.): сучасны этап беларускай літаратурнай мовы.