Гульня "З рога ўсяго многа”

Гульня “З рога ўсяго многа”
Мэта: развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў, іх інтэлектуальных уменняў;
Выхаванне любові і павагі да ўсяго роднага, беларускага.
Гейм 1
На абдумванне адказу даецца 10-15 секунд. За кожны правільны адказ залічваецца адзін бал.
Пытанні камандзе А:
1.Сталіца РБ (Мінск).
2.Другі хлеб беларусаў(Бульба).
3.Птушка – сімвал Беларусі(Бусел).
4.Сапраўднае імя Янкі Купалы(Іван Дамінікавіч Луцэвіч).
Пытанні камандзе Б:
1.Самы старажытны горад Беларусі (Полацк).
2.Множны лік назоўніка “чалавек”(Людзі).
3.Перапынак падчас спектакля(Антракт).
4.Часопіс, які з’яўляецца пасля дажджу(Вясёлка).
Гейм 2
На абдумванне адказаў адводзіцца адна хвіліна. За правільны адказ каманда атрымлівае два балы.
Пытанні камандзе А:
Напішыце 10 слоў, у якіх літары е,ю,я,ё абазначаюць два гукі.

Пытанні камандзе Б :
Напішыце 10 слоў, у якіх літары е,ю,я,ё абазначаюць адзін гукі.
Гейм 3
Конкурс капітанаў.
Пытанні капітанам задаюцца па чарзе. За правільны адказ залічваецца адзін бал.
1.Маладая істота, якая нарадзілася ў каровы (Цяля).
2. З чаго робяць манныя крупы (З пшаніцы).
3. Свецкае імя Ефрасінні Полацкай ( Прадслава).
4.Марфема, якая стаіць перад коранем (Прыстаўка).
5.Першы згаданы ў летапісах полацкі князь (Рагвалод).
6.Дэфіс (Злучок).
7.Склоны, акрамя назоўнага (Ускосныя).
8.Частка слова без канчатка (Аснова).
9.Полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода ( Рагнеда).
10.Цар грыбоў (Баравік).
11. Сыты галоднаму не…(Таварыш).
12. Як кот з сабакам (Варожа).
Гейм 4
За кожны правільны адказ даецца два балы. На абдумванне – 20 секунд.
Заданне камандзе А:
1. Падкрэсліце словы, у якіх гукаỳ больш, чым літар:
  • сена
  • язда
  • галле
  • лінія
  • дзякуй
  • з'езд
  • здароỳе
2.Вызначце, якое слова лішняе  слупку і абазначце чаму:
  • званочкі
  • гуслі
  • палі
  • 3.Падбярыце як мага больш сінонімаỳ да прапанаванага слова:
добры
4.Замяніце фразеалагізмы словамі-сінонімамі:
  • кату па пяту
  • як рукой падаць
  • хоць вока выкалі
5. Перакладзіце:
  • брусника
  • дверь
  • неделя
  • склон
  • изюм
Заданне камандзе Б:
1.Падкрэсліце словы, у якіх гукаỳ больш, чым літар:
  • святло
  • спеỳ
  • юла
  • насенне
  • сваяк
  • аб'ява
  • якар
2. Вызначце, якое слова лішняе ỳ слупку і абазначце чаму:
  • словы
  • дрэвы
  • нажніцы
3. Падбярыце як мага больш сінонімаỳ да прапанаванага слова:
смелы
4. Замяніце фразеалагізмы словамі-сінонімамі:
  • вочы мазоліць
  • паставіць на ногі
  • і вухам не вядзе
5.Перакладзіце.
  • земляника
  • поведение
  • воскресенье
  • падеж
  • сирень
Гейм 5
Паліндромы – гэта словы або фразы, якія аднолькава чытаюцца як злева направа, так і справа налева.
Піліп, шалаш, Аня,арол, Аліса касіла, а Ліза вазіла, дарога на горад
Успомніце ці прыдумайце свае паліндромы.
Хвілінка адпачынку
Ці можна напісаць апавяданне, у якім усе словы пачыналіся б з адной літары? Так, можна.

Параска пякла пірагі. Прыйшоў Піліп. “Параска, прыгажуня, пачастуй пірагом”, - папрасіў Піліп. Параска прыветна паглядзела, потым пачаставала Піліпа. Піліп паеў, папіў, падзякаваў, потым падумаў, пайшоў пагуляць, падыхаць паветрам, палюбавацца прыгажосцю прыроды, паслухаць песні птушак… Праз плот прасунуўся пярэсценькі парсючок. Піліп пачухаў патыліцу, паклікаў Параску : “ Паглядзі, Параска, парсючок прыйшоў, пачастуй пірагом!” Параска пасмяялася : “Падумай, Піліп, парсючка – пірагом?”

Комментариев нет:

Отправить комментарий