Урок-гульня па тэме “Мудрасць беларускіх загадак” (5 клас)

Тэма: Урок-гульня па тэме “Загадкі”
Мэта ўрока: удасканальваць уменні вучняў асэнсоўваць загадкі і адгадваць іх, звяртаючы ўвагу на арыгінальнасць формы, адметную будову, вобразны лад; даць уяўленне пра сучасныя літаратурныя загадкі; паўтарыць атрыманыя веды па вывучаным тэмам; выхоўваць цікавасць вучняў да духоўнай спадчыны.
Тып урока: урок-гульня.
Клас: 5
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 5 класа частка І (аўтар: Л. К. Цітова), карткі з заданнямі.
Ход урока
  1. Арганізацыйны момант.
Настаўнік агучвае тэму і мэты ўрока, стварае адпаведны настрой. Дошка аформлена належным чынам, на дошцы змешчаны дыдактычны матэрыял, прадстаўлена табліца з заданнямі.
  1. Прадстаўленне каманд.
Капітаны прадстаўляюць свае каманды, агучваюць назвы каманд. У гульні ўдзельнічаюць 3 каманды.
  1. Гульня
1. Размінка “Удалы жарт увагі варт”
– Часопіс, які з’яўляецца пасля дажджу (Вясёлка)
– Што называецца “беларускім шоўкам”? (Лён)
– Які гасцінец нельга прывезці ў падарунак? (Гасцінец дарогі)
– Што знаходзіцца сярод ракі Сож? (Літара О)

2. Конкурс “Загадкі-адгадкі”
Кожнай камандзе выдадзены карткі, дзе запісаны па 3 загадкі. За хвіліну трэба даць адказ.
Каманда 1.
1. Белы, як снег, салодкі, але не мёд (Цукар)
2. Ляціць, а не птушка, вые, а не звярушка (Вецер)
3. У жываце лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна ручка і тая на спіне. (Чайнік)
Каманда 2.
1. Вадкае, а не вада, белае, а не снег. (Малако)
2. На дварэ гарою, а ў хаце вадою (Снег)
3. Фыркае, рыкае, галіны ламае, пыл падымае, цябе з ног збівае, чуеш яго, але не бачыш. (Вецер)
Каманда 3.
1. Носік жалезны, а хвосцік ільняны. (Іголка з ніткай)
2. Стукае, грукае, а нідзе не відаць (Гром)
3. Мяне з дрэва наламалі, потым лыкам абвязалі, ну а я і не сумую ды па хаце ўсё танцую (Венік)
3. “З легендаў і казак былых пакаленняў”
Аднаму прадстаўніку каманды неабходна расказаць легенду пра любы горад Беларусі.
4. “Усіх нас гадуюць матчыны казкі”
Скласці цытатны план казкі.Капітаны каманд цягнуць паперкі з назвамі казак: “Залаты птах”, “Музыкі”, “Разумная дачка”.

КАЗКІ
  1. Назавіце 3 віды казак (Чарадзейныя, бытавыя, пра жывёл)
  2. Назавіце герояу казкі “Разумная дачка”
  3. Пазнайце казку:
Пачало на дзень займацца. Чуе Іван – нешта здалёку зашумела. Стаіўся ён, углядаецца. Аж бачыць –ляціць да яблыні чароўная птушка. Ападляцела блізка, каб яблык схапіць, а Іван злаўчыўся ды цап яго за доўгі хвост!”

ЗАГАДКІ
  1. Стаіць паненачка ў чырвонай сукеначцы, хто ідзе – паклоніцца (Суніцы)
  2. Сівенькая, маленькая, а ўвесь свет абшывае (Іголка)
  3. Назавіце загадкі, якія загадаў пан у казцы “Разумная дачка”.

ЛЕГЕНДЫ
  1. Назавіце герояў легенды “Нарач”
  2. Назавіце аўтара легенды “Нарач” (аўтара няма, легенда народная)
  1. Пазнайце легенду:
Усё лета ахоўваў ён падкідыша, карміў, пеставаў малога, а ў неўзабаве і забраў яго з собой. А калі людзі, якія памяталі, як стары воўк пеставаў кінутае ваўчанё, сталі непадалёку ад былога логавішча будавацца, то і вырашылі назваць вёску….”

  1. Падвядзенне вынікаў гульні
Падлік балаў, аб’яўленне пераможцаў і выстаўленне адзнак.
  1. Рэфлексія
Рэфлексія праводзіцца па тэхніцы “Мора”





Каманда 1.
1. Белы, як снег, салодкі, але не мёд
2. Ляціць, а не птушка, вые, а не звярушка
3. У жываце лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна ручка і тая на спіне.
___________________________________________________________.........

Каманда 2.
1. Вадкае, а не вада, белае, а не снег.
2. На дварэ гарою, а ў хаце вадою
3. Фыркае, рыкае, галіны ламае, пыл падымае, цябе з ног збівае, чуеш яго, але не бачыш.
_____________________________________________________________.........

Каманда 3.
1. Носік жалезны, а хвосцік ільняны.
2. Стукае, грукае, а нідзе не відаць
3. Мяне з дрэва наламалі, потым лыкам абвязалі, ну а я і не сумую ды па хаце ўсё танцую

Комментариев нет:

Отправить комментарий